Выбрать страницу

У бібліятэцы УА” Клімавіцкага дзяржаўнага аграрнага каледжа” прадстаўлена выстава, прысвечаная 130-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.  Які, пражыўшы ўсяго 25 гадоў, пакінуў нам багатую паэтычную спадчыну. Яго імя можна паставіць у шэрагу заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры поруч з Янкам Купалам і Якубам Коласам.
Максіма Багдановіча называюць песняром красы і гармоніі. Вялікая любоў жыве ў народзе да яго паэзіі, да яго самога – як чалавека таленавітага і самаадданага. Кожнае пакаленне зноў і зноў адкрывае для сябе веліч асобы паэта і незвычайнае хараство яго лірыкі. Максім Багдановіч – гонар і слава беларускай літаратуры.