Выбрать страницу

Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца нацыянальным святам у Рэспубліцы і праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.У гэтым годзе яно пройдзе у г.Добрушы. З гэтай нагоды у бібліятэцы арганізавана кніжная выстава «Свята слова, свята кнігі». Якраз у кнігах, прадстаўленых на выставе, у «прыгожым пісьменстве», у словах паэтаў і мысліцеляў адлюстроўваецца гісторыя народа, яго слаўныя справы. Нашы чытачы змогуць пазнаёміцца з гісторыяй кнігадрукавання, пашырыць свае веды аб знакамітых беларускіх асветніках.